130 гадоў з дня нараджэння М.Багдановіча.Урок-памяць "Незабыўны Максім Багдановіч"

Дата: 9 декабря 2021 в 22:48, Обновлено 9 декабря 2021 в 23:02
201 просмотр

Я не самотны…
Сення спаўняецца 130 год з дня нараджэння паэта, перакладчыка, публіцыста, класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Максім Багдановіч. Гэта ён першы ў нашай паэзіі прысягнуў чыстай красе велічнага і вечнага пачуцця – кахання. На пачатку было слова… Мяркую, што свет зачынаўся з паэзіі, бо слова не што іншае, як закаханыя вочы душы.
Колькі ўжо пакаленняў бачыць свет ягонымі вачыма, прызнаецца ў любові да Беларусі ягонымі словамі, у каханні ягонымі радкамі. Ён умеў чужое роднае мове слова зрабіць хатнім, сагрэць яго шчырай беларускай душой, што слова пачынала станавіцца беларускім. Раманс “Зорка Венера” таму добры прыклад. У нашай мове замест Венеры – Мілавіца. Але як толькі мы заменім словы – знікне холад, адлегласць, а воляю паэта яно стала родным ў нашай мове.
Мы шчаслівыя, бо маем у нашай літаратуры сапраўдны скарб – паэзію Максіма Багдановіча. І хочацца, каб мы здолелі дарасці да разумення Максіма Багдановіча, да разумення ягонай унікальнасці, ягонай велічы, ягонай прастаты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.